незразумелае. нават мне

Аляксандра Фагот
Я з табой размаўляю праз вершы.
праз кожнае асобнае слова,
абранае мной з дакладным зместам,
я кажу столькі слоў,
колькі б хапіла для напісання
далёка не аднаго томіка вершаў.
і нават не дзесяці.

Я дару табе не проста словы,
а шпацары пад неадкрытымі,
толькі для нас створанымі, планетамі.
дару табе столькі зорак,
колькі трэба для шчырай усмешкі
і столькі знічак,
колькі трэба для стварэння цуда.
дару галактыкі,
дзе існуе больш сусветаў,
ніж ва ўсіх кнігах за ўсе часы.
Ды што гэты космас у параўнанні
з душою паэзіі?
-
-
-
Ты жывеш там, дзе сонца з месяцам
ніколі не сустракаецца,
надвор'е залежыць ад клімату,
а спатканнямі акрасляюць растанні.

і не ведаеш,
якое незвычайнае тваё жыццё.
бо не спяшаешся прачытаць мае вершы.