Бацьку

Юлия Садовая-Артюкевич
Хоць я ўжо і вырасла вялікая
Ты ў вачах маіх застаўся, якім быў:
Разумным, мудрым, памяркоўным бацькам
Які заўжды ад бедаў бараніў.

Заўседы дома ты знаходзіў нам занятак
Каб дзеці гультаямі не раслі.
Муку малолі з жоўценькіх зярнятак
Кармілі парасят ды смачныя бліны пяклі.

Цікава нам расказваў пра планеты
Пра космас і вялікі навакольны свет.
Шукалі ў небе цемным мы каметы
Вучыў ты разумець нас гэты Свет.