Буслы над Мiнскам

Юлия Садовая-Артюкевич
Красавіцкае яснае сонца
Асвяціла зноўку зямлю.
Мінчане, гляньце ў аконца,
Усміхніцеся людзі жыццю.
Спыніцеся хоць на хвілінку
І вочы ў неба узніміце.
Вы бачыце, вунь, аблачынка,
А калі крыху пастаіце…
То ўбачыце з’яву прыгожую:
Над Мінскам лунаюць буслы!
І гэтым дзяньком пагожым
Нас шчыра вітаюць яны.
Мілыя вы мае, родныя,
Птахі магутнакрылыя!
Вы ў небе свабодныя
А я тут – быццам ў Выраі.
Ляціце ж дамоў, да матулі
І ёй навіну перадайце.
Ды так, каб у вёсцы ўсе чулі:
“Я хутка прыеду. Чакайце.”