Маей вёсцы

Юлия Садовая-Артюкевич
Мне не трэба кветак дарагіх,
Мне б язміну букет з старонкі, сэрцу мілай.
І дома апынуцца, ля сваіх
На той зямлі, што я заву Радзімай.

І хоць малая вельмі вёсачка мая
І кожны тут каменьчык мне знаёмы,
Нiколi не забуду ручая
Якi спяшыу удаль, не ведаючы стомы.

I сад бацькоускi каля хаты,
Дзе яблынi цiвтуць вясной.
Бялютка-белы, на дары багаты
Як да яго не прыкiпець душой??

За садам поле, у полi – жыта
Гамонiць с сонцам ранiцой…
Не, усё гэта не забыта
Усё гэта будзе жыць са мной.

I у якой б дарозе не была,
Чкайце вы мяне, матуля з татам,
У хаце, у якой калiсь жыла
А мой прыезд хай стане невялiчким святам.