Родны край

Юлия Садовая-Артюкевич
На Божым свеце ёсць куточак невялічкі,
Там салаў'і пяюць і сенам пахне дзень.
Яшчэ ўначы шапоча там крынічка,
Ды важны дзядзька-вяз адкідвае свой цень.

На лаўцы грэюцца каты там,
Вось куры зноў залезлі ў агарод...
У гэтым месцы раптам адчуваеш сам
Увесь жыцця імклівы карагод.

Яшчэ ў гэтай вёсцы сонца спаць кладзецца.
Такое хараство - не расказаць!
Ды што, у кожнага куточак ёсць такі, здаецца.
Не смейце пра Радзіму забываць!