***

Юлия Садовая-Артюкевич
Вось зноўку ноч ступіла на зямлю
І зоры ў небе зімнім ліха скачуць.
Адзіны мой, ўсей душой цябе люблю
І бачу тое, што астатнія не бачаць.

Лагодны вобраз твой запаў навек у сэрца
І рук тваіх цяпла мне не забыць,
Хоць ветрыкам заскоч ў маё акенца
І на імгненне стане лягчэй жыць.

Я Богу дзякую за тое,
Што восеньскай парою звёў ён нас.
Дык панясём у душах мы святое,
Няма табе над намі улады, час…