Госцейки

Елена Шульга Сидорко
Госці,госцейкі мае!
Як жа вам мы рады:
Пагаворым аб усім,
Дасцё нам парады!
А цяпер просім за стол-
Сохнуць лусты хлеба.
Ешце,пейце на здароўе,
Што каму як трэба!
Гаспадыня мітусіцца,
Ля гасцей шчыруе.
Тут дзіцячы галасок
Яна раптам чуе:
-Ну,бабулічка,не так
Гасцей запрашаюць,
У садочку ў маім
Вось як размаўляюць:
"Калі дома сядзіцё-
Ешце,што хаціце,
А калі прыйшлі сюды-
Што дадуць,то жрыце!"
Пасмяяліся ўсе,
Потым разважалі,
Мусіць што не так яны
Дзетак выхавалі.
Госці,госцейкі мае!
Вам заўсёды рады,
А як добра ўсё рабіць-
Давайце парады!