Восень у Парыжы

Валерий Познякевич
Падняў свой крыж,
Пайшоў па той дарозе,
Дзе вера па-над лёсам узыйшла.
Маўчаў Парыж -
Там пазалоты восень
На глебе дзён прыстанку не знайшла.

А тое лісце, што яшчэ вісела,
Жадала над Парыжам пакружыць:
Над Эйфелевай вежаю і Сенай,
Ля храмаў тых, дзе свяцяцца крыжы.

Ды той настрой не чулі парыжане -
Замкнёны мір не даў убачыць ім,
Як ліст апаў, як страпянуўся з жалем,
Пад ім усходні, вытканы кілім.