Пра чалавечнасць

Лена Пшеничник
Няхай ніхто, ніколі і нідзе
Не будзе свінам!
Цыркач ты, ці жабрак, ці прадавец...
Прыстойнасць бо і чалавек - адзіны!
Наадварот, ты ўжо не чалавек, падлец.

Няхай ніхто, ніколі і нідзе
Не робіць шкоды!
Прыродзе, брату, сябру і сабе...
Давайце прымем кожнага свабоду.
Вялікая душа ў прастаце!

Няхай ніхто, ніколі, назаўжды
Не ведае падману!
Не праўда горкая, а горыч у галаве.
Што ёсць хлусня? За ёй стаіць паганы
І шэраг боляў ім, табе і мне.

Няхай ніхто, ніколі і нідзе
Не будзе свінам!
І хай парадуецца за нас зямля.
Шаноўнасць бо і чалавек - адзіны.
Наадварот, ты ўжо не чалавек, свіння.