Люблю Беларусь

Галина Синякова
на белорусском языке

Я люблю Беларусь, мне не трэба –
Вандраваць у далёкіх краях,
Тут – хапае і сонца, і неба,
Дзе пачаўся і лёс мой, і шлях!

Тут – і казак, і песень хапае,
Сэрцу люба і хораша тут,
Дзе матуля на ганку чакае,
Кожны ранак прыходзіць, як цуд!

Без патрэбы заморскія далі,
Радасць – крочыць по роднай зямлі,
Чуць, калі салаўі заспявалі,
Бачыць зноў, як ляцяць жураўлі.

Мне не трэба ў краінах далёкіх
Ні натхнення, ні шчасця шукаць,
Тут – крыніцы дабра і вытокі!
Іх чужына не здолее даць…

Беларусь - гэта песня і казка,
Ветру шэпт, шолах вечных дубоў,
І матуліна мова, і ласка!
Гэта - наша пяшчота, любоў!