Пра сонейка зiмой

Галина Харитоненко Анкута
Як жа сонейка нам назапасiць,
Каб свяцiла зiмою часцей?
Трэба жоўценькай фарбай пакрасiць
Неба шэрае... - Гэта прасцей!

Цi паехаць у тыя краiны,
Дзе без хмарак гуляе яно,
Небасхiл i зiмой не пакiне,
Круглы год там - святло i цяпло!

Цi прасiць: праганi,  ветрык, хмары,
Сонца хай на зямельку глядзiць,  -
Так i зробiм! Здзяйсняюцца мары,
I пад сонцам сняжок зiхацiць!

2016