Чаму?

Анна Митуневич
Чаму?
Чаму ўсё так?
Як кроплі – кап ды кап?
Як лонцуг – звяк ды звяк?

Чаго,
Чаго яшчэ,
Каб сэрца аднавіць,
Разбітае ушчэнт?

Які?
Які цяпер
Мне ўзвешаны мой лёс,
Адмераны намер?

Нашто,
Нашто – жыццё?
Я з торбай за плячыма
Іду {Бягу}, як наўцёк.

За кім?
За кім стаю
Ў чарзе, дзесяцігоддзі,
Каб смерць узяць – сваю ж!

Дзе ўзяць?
Дзе ўзяць свой лёс?
Як лонцуг. Звяк ды звяк,
Цераз плячо – й панёс…

24.06.2015