Вер у лепшае

Мила Леонова
Калі бывае сумна, альбо цяжка,-
Не трэба толькі рукі апускаць,
Ў жыцці не можа быць на ўсё падказкі,
Тут кожны сам павінен вырашаць.

Такі наш лёс - турбот заўсёды болей,
Але ж любое гора не без дна.
Ды хіба будзе радасць асалодай
Калі бяду не перажыць спаўна?

Няхай сягодня прыкра і маркотна,
Вер:заўтра сонца ў вокны зазірне.
Бо чалавек жа створаны для шчасця,
Цябе яно таксама не міне!