Ранак

Анна Митуневич
Я згубілася ўшчэнт у апошнім расстанні.
Патанулі лугі ў вільготнай імгле,
І нарэшце нікога чакаць на світанні
Не захочацца мне.

Заблукаю сцяжынкай нябачнай, па росах
Прабягуся, здыму павуцінку з галля…
Гэта Восень… і сэрцайка рэхам: “О Восень…
Дачакалася я…”

Скалануся, бо зімна; уздыхну, каб паболей,
Павярнуся, ціхутка дадому пайду,
Разумеючы, што гэтак рана ніколі
Па ваду не прыду.

18.07.2005