Шчаслiвая

Анна Митуневич
 
Я шыкоўна шчаслівая, людзі!
Аддаюся ў вашы абдымкі,
Зноў мне – дыхаць на поўныя грудзі,
А не кісла ўсміхацца на здымку.

Свет – вялікі!.. А цемра – такая…
Што, здаецца, самое жыццё!
А я ўвечары ціха гукаю
Між аблокаў таго, хто не збёг.

З мітусні насмяяцца няпроста!
Я шчаслівая, людзі! Хадзем –
Я хачу падарыць гэту ростань
Вам! На шчасце! І – удачы на дзень.

6.06.2005