Пайшла падумаць

Анна Митуневич
Мокрая, ціха-сцюдзёная вуліца.
Ноч.
Нехта дамоў не спяшаецца – сунецца.
Дождж.

Лямпачка шэра-маркотная, кропелькі.
Сум.
Ціха стаяць кальварыйскія могілкі.
Тлум.

Думаць не хочацца, пахі вясновыя,
Ноч.
Нехта балбоча нязвычнаю моваю:
Змоўч.

Раніца шэрая, дзень прачынаецца,
Дым.
У далеч гляджу і камусьці ўсміхаюся:
Ты!..

13.05.2005