Часам слёзы з усмешкай, цi смешка скрозь слёзы

Анна Митуневич
 
Часам слёзы з усмешкай, ці ўсмешка скрозь слёзы, -
Так, напэўна, з вясёлкаю дожджык імжыць…
Я не ведаю правільнай веры і лёсаў,
Я не ведаю болей, як трэба мне жыць.

Лахманы ўспамінаў або пацеркі ведаў –
Усё адно ў абдымках уласнай тугі…
Каб жа мог зазірнуць і пра заўтра я ведаў,
Дзе я буду, якія знайду берагі….

Абяцанні зрабіць, сувязацца, дабегчы,
Выбачэнні і просьбы, мая мітусня,
Падарункі на заўтра і планы на вечар,
Спробы кожнае свята здымаць для “пасля”,

Каб пасля, не дай Божа, на іх не забыцца,
Не забыцца, на што разышліся гады.
Што за справу зрабіў, што ад стомы зваліўся?
-
Там ад хат раніцой падымаецца дым,

Там аладкі сквырчаць на гарачай патэльні,
І, да печы старому мне спіну прыткнуць,
Стул паставіць сівая старэнькая Гэля.
На акне павучочкі карункі плятуць…

Ох, я бегаў! Набегаў – смыляць мае ногі…
Што пакіну? Дом, дрэва, двух дужых сыноў.
Што скажу? Што паклічуць іх, вольных, дарогі,
І цяпер, як заўжды, іх чакаюць дамоў.

15.03.2009