Грамадская думка

Анна Митуневич
Жыццё ідзе. Ідзе сваёй хадой.
Усё грамадства думае
натужна:

Дзе ўзяць лягчэйшую
з усіх магчымых доль,
Якая – лепшая з усіх магчымых лужын?

Які з галёшыкаў
народу будзе ёмкі?
Якое будаўніцтва па плячы?

А ў іх галовах сцелецца пазёмка,
А ў сэрцах іх – кароткае “Маўчы!”

02.12.2004