Бязлiтасных апёкау

Анна Митуневич
 
-    Light’y

Бязлітасных апёкаў тваіх словаў
Нясу навечны боль, сваю пакуту.
І покуль не адкрыюся, няўлоўна,
Але чамусьці чымсьці буду скутай.

І зноў я буду плакаць напрадвесні,
Глядзець змярцвела не ў хлапцовы вочы…
І будзе мне да скону, Сьвет мой, цесна,
І будзе горка без цябе, мой хлопча.

І толькі часам – цемра, адзінота,
Нячутная, нябачная замова…
Я не паспела зразумець,
  ні хто ты,
Ні з-за чаго сказаў мне тыя словы.

11.10.2004