Максiмальны разрад

Ольга Маро
Выдадзены
Сяргею Юр’явiчу Махначу ў дзень народзiн.)
Асабiста.
http://www.stihi.ru/2015/12/13/1005

1.
Цi ёсць паэты на Беларусi?
Дык ёсць паэты!
Штурхаюць скруткi Сiзiфы ў скрусе
Пакуль дагэтуль.

Блiшчыць Парнас ад шляхоў птушыных
Алмазна – зорных.
На плён пракладзеных шчыра дзiўных,
Праўдзiва вольных.

Дзе найладнейшанькi вершатворша?
(Хаўрус на сходзе,
Бадай штопершы дык ненайгоршы,
Кажу. Ды годзе).

Гівал у раз’юшаным апярэннi
Распушыць крылы -
Скок, абапёршыся на карэнне –
Ўзлёт напаўсiлы!

Адолець хiба што не даў рады
Вычварны бруствер:
Авой, Паляндра! Авой, засада!
Дзьве музы з люстрам!

Як заглядзеўся - кулём з заўчаснага!
Мара дурыць:
Цалуй, Нарцысе, абцас Парнаса!
(Сядзiць ды курыць).

2.
Медсанбат на поле бойкі
Пачынае сартыроўку.
Пасярод  стаіць баец,
Мужны, доблесны хлапец!
Ён, напэўна, не наўмысна
Доўжыць з пальца кроў’ю пырскаць.
«Вой!»-  раве ён,- «дапамогі!»
Медсанбату рукі ў ногі.
Разважае медсанбат:
Мне б насілкі! Мне б рабят!
Вунь адна за кулямётам,
А другая праз дрыгвоту
Паміж танкамі паўзе.
Што паробіш? Не вязе.
Вунь ляціць жыхар нябёс!
Хоць бы бінцік з неба строс!
Нехта ніцы ля мяжы!
«Вэй!»-  крычу,- «Дапамажы!»
Усміхаецца гаротны:
«Я ж паранены. Смяротна.
Бач, прастрэлена галоўка!»
…Заваліла сартыроўку!
)))))))))