Працавiты

Махнач Сергей Юрьевсын
Пабудаваць жыццё – як атрымаць свабоду.
Я буду майстраваць падмурак лепшых дзён.
У працы я знайду спакой і асалоду,
Знайду свой шлях, свой лёс –
                будоўлі цяжкай плён.

Выдатны інструмент мне дадзены ад Бога:
Я маю пару рук, амаль што залатых.
Я працаваць люблю, я шмат працую, многа,
Бо так хачу сустрэць апошні свой уздых.

Працуючы жыву, працуючы сталею,
Пакуль усё раблю, да той пары жывы.
У працы з галавой – як сыр у тым алеі,
Але з рукамі я ніхто без галавы.

23.01.2016