Над былым пасмяюся адчаем

Мария Ючкович
Над былым пасмяюся адчаем,
Калі--ўсё! Калі не здабраваць!
Бо замест незямнога: -- Кахаю!
Я пачула: -- Давай сябраваць!

Вось нарэшце жаданае: кветкі,
Незвычайныя словы ўначы...
Як шкада мне, што радасці гэткай
Мы не здолелі зберагчы...

І цяпер, як зямным усё стала,
Пачуцця не змаглі захаваць,
Дзе ён, той, ад каго так жадала б
Я пачуць зноў: -- Давай сябраваць...