Да першага снегу

Мария Ючкович
Да першага снегу --
Імгненне, імгненне --
Да першага снегу.
Для першага смеху --
Здзіўленне, здзіўленне --
Для першага смеху.
Для першага шчасця --
Каханне, каханне --
Для першага шчасця.
Для першага верша --
Натхненне, натхненне --
Для першага верша.
Як здорава першым --
Імгненням і вершам --
Як здорава першым!