Perpetuum mobilе

Ядвига Довнар
Не трэба прыдумляць "perpetuum mobile",
Бо кола часу - вечны рухавік!
Адкрыццяў столькі за ўсе стагоддзі зроблена,
А мы і час, як кажуць, - візаві...
               
Дэталь не ломіцца ў яго тэхнічнай частцы,
І рухаецца кола ноч і дзень...
Нікому затрымаць той рухавік не ўдасца,
Бо мы яго адносна толькі цень.


Ліпень, 2014      Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)