Вечар i адзiнота

Мария Ючкович
Вечар і адзінота...
Відаць, неблагая пАра.
Туман прылёг на балота,
І зажурылася хмара.
Ёй захацелася плакаць,
Так непасрэдна і шчыра.
Сталі дажджынкі кАпаць --
І заспявала ліра,
Захваляваліся струны,
Пазнаўшы былыя акорды.
Як жа быць хочацца юнай,
Недасягальнай і гордай!
І гэты зажураны вечар,
І гэтая плакса-хмара
Дораць мне сёння сустрэчу
З юнацтвам. Ды толькі ў марах...