Вясна

Юлия Садовая-Артюкевич
Каб крылы мне – то ўзляцела б у неба!
Парушыўшы нябесаў цнатлівую сінь.
Вясны, палёту, шчасця сэрцу трэба,
І ты хутчэй зімовыя кайданы з сябе скінь.
Дай руку мне, не бойся, я не кіну
І адзіноты да цябе не падпушчу.
А калі будзеш мець патрэбу – за хвіліну
Я да цябе, мой родны, ветрам прылячу.
Вясна ідзе і нас з табою забірае
У свой празрысты і дурманлівы палон.
Жыцце цудоўнае, у ім усе бывае
І спадзяюся я, што гэта ўсе не сон.