Шостаку А

Махнач Сергей Юрьевсын
Ну, як нашы справы, Адаме? Чаму ты пахмурны такі? Губляецца нешта з гадамі, cыходзяць ад нас мастакі.  Таму ты маўклівы ды сумны? Не трэба адчайвацца, брат, бо лічбы не ведаюць сумы, жыццё – толькі рознасць двух дат.  I ўсё. Хтосьці больш, нехта меней паспее па грэшнай прайсці, а розніца, кажуць, у пене. Я Бога прашу: “Адпусці мне столькі, каб скончыць паспеў я што некалі бацька пачаў”. Ня лягу да першага пеўня, каб той мне “адбой!” пракрычаў. Ня злягу, пакуль не загнаны, пакуль не падняў дзвюх дачок. Ёсць рукі – пад'ёмныя краны, ёсць сэрца – жывы камячок. Змагайся! Ты чуеш, Адаме? Жыцця не патухлі агні. Калі не рукамі – нагамі адчай ад сябе адпіхні.

06.02.2016