Крыжовы шлях

Мария Ючкович
Крыжовы шлях -- гэта дарога ў вечнасць,
Што Езус ХрЫстус для людзей адкрыў.
Так, гэта Ён, Сын Божы й Чалавечы,
Цуд найвышэйшы ў свеце сатварыў.

Сваёй пакорай і лагодным сэрцам
Пан Езус прыклад людзям падае.
Калі зацЯжкім крыж для нас здаецца,
Тады Марыю ўспомнім, крыж Яе.

Успомнім Багародзіцы цярпенне,
Малітваю праславім Божы дом.
Хай добры Бог спашле для нас збаўленне,
Душу агорне ласкай і цяплом,

Каб Езуса цярплівая ахвярнасць
Любоўю ў нашых душах прарасла,
Каб час зямны не трацілі мы мАрна,
Каб наша вера дзейснаю была.