Люты

Махнач Сергей Юрьевсын
За парогам слотная зіма
Ля нуля працягвае гульню.
Пятніца, і думкі "ні пра што",
Грэюся гарбатай ды кіно.
Снег то ёсць, то зноў яго няма,
Выпадае, нібы ўпершыню.
Гукі напалохалі наш дом
І залеглі цэглаю на дно:
Выбухі, герояў галасы
Цішыню парушылі на час,
Нібы вінаваты, дом прыціх.
Дзесьці за фіранкамі павек
Хутка шкло пабегамі лазы
Будзе размалёвана для нас –
Малады мароз абдыме ўсіх.
Гэта люты. Дваццаць восьмы снег.

13.02.2016