Да гарбаткi

Ольга Маро
Хованкі ў далонькі,
Пырскаюць дзявонькі:
Пакаштуйце, свАты
Гарбуза з гарбатай!

Жанішок, як блазен,
Па стале як бразне!
Кулаком як трэсне!
Гарачынь - нявесце.

Кпіць з яго не варта,
Бач, глядзіць упарта.
Вырашыў жаніцца-
Паламаў стальніцу!

Паламаў і крАты-
Забірайце, свАты.
Праз дрыготку ў целе
Ўсцяж глядзіць ды сцеле.