Мой выток

Ядвига Довнар
Бяру ад Віліі я свой выток,
Дзе золкам карагодзілі туманы,
Так настальгічна не балелі раны,
Струменіўся блакітам водны ток.

Зрабіўшы поўны водару глыток,
На рэчцы сустракала летні ранак,
А салавей спяваў так апантана,
Малой радзімы славячы куток!

Матуліна гаворка - мне аснова,
І плынь выдатнай непаўторнай мовы,
Што Віліяй бруіцца па зямлі.

Змялела рэчышча - такія ўмовы...
Як мы прагледзелі, не збераглі?!
Дык выратуем хоць бы Наша Слова!

Люты, 2014       Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)