Гердзе

Махнач Сергей Юрьевсын
Даруй, патрапіў я сюды
Ў хвіліну слабасці душэўнай,
Мне ўжо абрыдлі халады –
Няма далей дарогі пэўнай.
Я думаў, што перацярплю,
У рэшце рэшт ператрываю,
Адно прыйшла пара цяплу
Пусціць над шэрым лютым хвалю,
Ужо прыйшла пара кахаць,
Пара  прызнанняў і надзеяў.
Я разбурыў пачуццяў гаць –
Свабодны шлях да сэрца, дзе я
Ў сваёй адданасці табе
Адзін, адзіны, хто падыдзе.
З палону да цябе так бег,
Што абагнаў вясну на тыдзень.
Нічога, я чакаць прывык,
Перацярплю, перачакаю…
Ды не павернецца язык,
Які ўвесь час пярэчыў Каю.
Даруй, што праявіў тады
Хвіліну, момант  страсці грэшнай –
Мяне скавалі халады
Абдымкаў Каралевы Снежнай.

23.02.2016