Паводле I. Мележа Людзi на балоце

Елизавета Малевич
У дрыгве балот палесскiх
Памiж сосен i ялiн
Май спаткае пералеску
смачным водарам галiн,
Поле росамi спаткае
Зранку ў калоссi.
Май! Адзiны, хто кахае
I ў адказ не просiць.
А калi на ўсёй планеце
Недзе прытулiцца,
Родны край чакае дзесьцi
З Прыпяццю-крынiцай.
I ў дрыгву балот палесскiх
Шляхам сосен i ялiн
Я вяртаюсь у пералеску,
Каб адчуць твой пах галiн.