Паводле I. Шамякiна Трывожнае шчасце

Елизавета Малевич
Я страчу рахунак часу,
Не ведаю, колькi гадзiн.
Галоўнае, каб застаўся
Пяшчотны ў душы успамiн.

Хай клiчуць, а нам не трэба.
Iмкнешся пусцiцца ў шлях,
Як птушкi iмкнуцца ў неба
На лёгкiх сваiх крылах.

Трывожнае наша шчасце.

Хiба ты пакiнеш мяне?
Цябе не хачу я страцiць,
Каханыя вочы твае...

Мне цяжка дыхнуць ад пакуты,
Якую нялёгка стрымаць.
А колькi жа слоў не пачута,
I колькi патрэбна сказаць...