Ёсць каханне!

Махнач Сергей Юрьевсын
Дзень, калі мы будзем побач, ноч, калі мы будзем разам – адрадзіць каханне спроба (чалавек кахае часам). Памыляецца часова, ці жыве пачуццем вечна – распазнаць беспамылкова немагчыма. Недарэчна  планаваць каханне, толькі тая ноч, калі мы разам прыціскаемся, як долькі апельсінавыя, па-за межы простага пачуцця нас штурхае паступальна. І плывуць, як лодкі, грудзі па малой і цеснай спальнай. Як у вершах Пастэрнака: воск слязьмі, крыжамі рукі, ногі… Стогны, бы адзнака – эйфарыі гукі. Гукі! Чутна зверху, чутна знізу: мы плывём па акіяне. Падвяду пад вершам рысу: мы кахаем! Ёсць каханне!

26.02.2016