Тут сэрца дакранаецца да зор

Ядвига Довнар
Квяцістым шоўкам, што з краін усходу,
Мне Бацькаўшчыны высланы лугі,
Так толькі на Радзіме пахнуць мёдам,
Нектарам зёлак, кветак мурагі.
Крыштальныя тут росы і крыніцы -
Прыродныя мае ўсе дактары,
Іду бальзамам хвойным наталіцца
І лекамі гаючымі ў бары.
Палошча ветрык разцуглЯнай грывай
Дзівосных гукаў гарманічны хор...
І толькі тут магу я быць шчаслівай,
Тут сэрца дакранаецца да зор!

Ліпень, 2014    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)