Дахавы

Махнач Сергей Юрьевсын
Іду, за крокам крок, не ведаючы страху:
З абставінамі дзён не скончана гульня.
Я ворагаў сваіх паслаў гуляць па даху,
Бо даху я магу даверыць, даху я
Магу сказаць "трымай усё благое звонку",
Хай коціцца яно, хай коцяцца яны.
Скажу я смела "прэч" бічу, альбо падонку,
Няхай цвярозы ён, ці ўжо наскрозь п'яны.
А з даху два шляхі: на неба, ці на плаху.
Чакаюць небарак, у кожнага свой шлях.
Казалі, што сябры, але хапіла жахаў.
Я гэтакім “сябрам” кажу: “Ідзіце нах!”

26.02.2015