Байка на сон

Станислав Шастак
Бег бай па сцяне,
У чырвоным кафтане.
Нёс с сабой мяшок са сном
І ўсё думаў аб адном:
Ціхі б дзе знайсці куточак,
Каб спакой знайсці для вочак,
Каб драмала ночка ціха,
Кабы не прысніці ліха,
I адно каб райскі сад
Сніўся ўсю ноч падрад.
Каб у ім сьпявалі птушкі,
Каб звінелі ў ім мушкі
Ды стракозы матылкі,
Як калісці ля ракі,
Дзе вячэрняю парой
Танчыў камарны рой,
Калі сонейка да рання
Нам казала: "Да спаткання!"