Намалюю вясну

Надежда Петручук Филон
Намалюю вясну. Пэндзлік новы – наперад.
Ёсць фантазіі дзе разгарнуцца.
Фарбаў безліч вазьму
І заззяе папера,
Як да пэндзліка пальцы крануцца.

Там віднеецца лес,
Перад лесам – ярок,
Праз яго – ніткай тоненькай сцежка.
Нават чуецца ўсплеск –
Там бяжыць ручаёк,
Што мой слых і мой погляд усцешыць.

Сонца ясны прамень
Асвятляе зямлю,
Шчыра сыплецца з яблыняў квецень –
Пэўна ветраны дзень.
Фарбаў яркіх вазьму,
Бо гуляе вясна па планеце.

04.02. 2016