Мароз душы

Надежда Петручук Филон
Калі на вуліцы мароз
І стыне кроў ад моцнай сцюжы,
Аб тым падумайце ўсур’ёз,
Каб не замёрзлі вашы душы.

Складана ў холад аднаму:
Ад завірухі думак розных
Закружыць моцна галаву,
А сэрца , можа, і замёрзне.

Цяпло патрэбна для душы
І дабрыня, зусім без платы.
Хоць колькі цёплых слоў скажы,
Для сябра, маці альбо таты.

Калі на вуліцы мароз,
Каб не замёрзлі вашы душы,
Аб тым падумайце ўсур’ёз,
Каб не замёрзлі вашы душы.
29. 02. 16