Станцыя чугунная

Елена Шульга Сидорко
Ёсць у Буда-Кашалёве
Станцыя чыгунная,
Ды дабрацца да яе-
Справа вельмі сумная.
На вакзал хочаш папасці-
У плот упіраешся.
-Уваход дзе? Дзе калітка?-
У людзей пытаешся.
-А вунь бач,дзядуля,мост,
На яго ўзбірайся.-
-Ды не маю сілы я!-
-Тады не пытайся!-
-Але ехаць трэба мне!-
-Ну дык лезь у дзірку,
Каб на рэйкі не ўпасці-
Лепш пад ногі зіркай!-
Забарона тут вісіць:
Няма пераходу.
Як жа трапіць на цягнік
Гора-пешаходу?!
А яшчэ багаж калі,
Ці дзіця малое?
То турботы у цябе
Ўзрастуць удвое!
Я пытаю:"Ну дык хто
Дапаможа людзям,
І на станцыю папасць
Праблемы не будзе?!"