Пакой

Роман Осинский
Вось натхненьне, чую яе голас,
У шэрым сьвеце яна мой компас.
Яе словы, пакідаюць у душы адбітак
Вадаспад пачуцьцяў,са сьвелых нітак.
Сарваўся з месца,лячу як вецер,
І перашкодаў няма на гэтым сьвеце.
Сьвеціць сонца , адлюстроўваецца ў вокнах,
Подых паветра, упэўненасьць у кроках.
Адчуваньне быццам зараз вырастуць крылы,
Сьлезы на вачах, бязмежна шчасьлівы.
Белыя аблокі, плёскат вады,
Вакол мяне, шырокія прасторы.
Стаю над абрывам, высокай гары,
Чароўны небасхіл, памяранцавай зары.
Яна мой промень, мой акіян,
Яна ідэял і гэта не падман.
Халадок пранізвае, залазіць пад адзеньне
А на гарызонце ўжо новае адценьне,
Калі-небудзь прызнаюся з трывогай,
Аб пачуцьцях да цябе, адінокаму прыбою.

Адзінокі пакой, думкі мітусьнёю,
Кубак кавы, дрыжачаю рукою.
Ранішні туман, сонечны сьвет,
Але сагравае толькі цеплы плед.
Галіны дрэва стучаць па акне,
А тулава скавала боль у сьпіне.
Шукаю для цябе крыніцу шчасьця,
Зайшоў так далёка,што страціў .