Сакавiк

Мария Ючкович
Сакавік*, па прагнозах вучоных,
Нам цяпла яшчэ не абяцае.
І платы* яшчэ ў гурбах* тонуць,
І мароз яшчэ ўранні даймае.


Але ж свецяць бурштынам* мімозы,
Калі промень сонца прагляне...
Ледзяшы*, не хавайце слёзы!--
Хутка-хутка з зімой развітанне.


І вясна загрыміць, заспявае
Сваім радасным шматгалоссем.
І ледзь-ледзь толькі снег растане--
У пралескі* зноў бор запросіць.

                Сакавік -- март
                платы -- заборы
                гурбы -- сугробы
                бурштын -- янтарь
                ледзяшы -- сосульки
                пралескі -- подснежники