Юны май

Мария Ючкович
Вабіш*, май, ты сваёй зелянінай,
Белізною аблокаў-садоў.
Шаль на плечы бярозкам накінуў,
Падарыў завушніцы* ізноў.

Захад сіне-чырвона-ружовы.
І залівісты спеў салаўя.
Юны май, ну навошта нам словы?..
Тваю музыку слухаю я.

                вабіш -- привлекаешь
                завушніцы -- серёжки