Сад адцвiтае

Мария Ючкович
Сад адцвітае. І, нібыта ў сне,
Губляе ён бязважкія пялёсткі*.
Я думкамі -- ў далёкай той вясне,
Калі* было ўсё так складана* й проста,
Калі ні дня -- без думак пра цябе,
Калі званок твой быў такі чаканы.
Лаўлю пялёсткі лёгкія ў журбе*...
Мне адзінока без цябе, каханы...

                пялёсткі -- лепестки
                калі -- когда
                cкладана -- сложно
                журба -- печаль