Сто лет i тры гады

Ольга Маро
Што сакавiк – жанчынам кветкi!
Павiншаваныя:
Суседкi,
Ўсе прадаўшчыцы,
Кантралёр,
Шчэ прыбiральшчыца,
Лiфцёр,
BIG BOSS,
Iзноўку прадаўшчыцы,
Дом-кiраўнiк,
Тры свецкiх львiцы,
МузЫчка з вулiцы,
Жаўнер,
Валэнда,
Мiлiцыянер,
Кандуктар,
Стрыечная цёця…
Паэтка, як заўжды, «ў пралёце»!

А ёй адной, нiбы балоны,
Паўсюль выбухваюць бутоны,
У тварык пырскаюць расой!
Квяцiсты матыльковы рой
Яе ўгару руплiва ўзнёс,
Дзе музыка грымiць з нябёс.
Павiскваючы смехам дзёрзкiм
Ды адбiваючы пялёсткi,
Па ветру, праз смугу i дым
Ляцiць на троне залатым,
Ў вясновых водараў абдыму,
Заўзята ззяючы вачыма!

I смех i грэх: вiдаць праз снег
Мiльёны мiлых руж тваех.
Тырчаць праз лёд!
«Не рэж!»
«Не руш!»
Мiльёны Вашых мiлых руж.


http://www.youtube.com/watch?v=zJs_We0o7so