Вяскoвыя забавы

Софья Коневега
    
I з дзяцiнства помню я,
Што вяскова дзетвара
У зiмовы доугi вечары
Прападала на двары.

Самаробны самакаты
Былi у кожнай хаты –
Гэта быу жалезны прут,
Што згiналi у кузнi тут.

Загiналi буквай гы,
Ногi стау на палазы,
А дуга была для рук,
Каб не гнуцца у крук.   

Не паедзеш па сняжку,
А па моцненькiм лядку
Папiхаешся нагой -
I у пагоню за сабой.

Ды яшчэ былi забавы:
Санкi-сучкi  немалы
Iх стаулялi пры краi
Ды iмчалi унiз з гары.

Хлопцау запрагалi
Ды па слiзкай каляi -
Яны санкi валаклi,
А другiя запрыгалi.

Хто на санкi хто у снег,
Хоць насы i разбiвалi
Ды звiнеу усюды смех
Пакуль конi сiлу малi.

А калi прыходзiлi калядкi
То былi сапраудны святкi.
Бо ужо з самага рання -
Мазгавалi,якой будзе каляда.

Майстравалася каза,
Не забылi пра  бусла,
I кажух для мядзведзя,
Ды i зорка з рэшата.

А у iм гарыць свяча.
Палка доугая была
Ды хадзiлi да зары
Калядоушчыкi у двары.

Шчадравалi ад душы.
Дзякавалi  спадары
I давалi для казы:
Сала, пiрага i каубасы

У святочны вечары
Бавiлiся малайцы.
Дружна с песняю iдуць -
Шкоду малую нясуць:

Вароты пазнiмаюць
Ды з суседам памяняюць.
Дровы у клетку пакладуць,
Дзверы палкай падапруць,

Закаханай парачцы  тайком
Высыпалi сцежачку пяском,
Каб хутчэй да шлюбу йшлi
Ды настрой у вёскi паднялi.

Шкло на комiн занясуць
Цi вады на двор  налюць,
Лауку да суседа нейк запруць
Цi вядро ад студнi забяруць

Усiм работы паддадуць,
Пасмяюцца дый пайдуць.
Ранкам бегаюць  бацькi -
Натварылi iм каляднiкi.

Тата  у хату забяжыць,
Аж увесь ен задрыжыць.
Скажа мацi: «Не шумi,
Лепш парадак навядзi!

Гэта ж дзецi ад душы
Веску радавалi  у Каляды.
Помнiш, што рабiлi мы
У святыя нашы вечары?»

Ну, а дзецi пад каудрамi
Рот заткнуушы кулакамиi
Ржуць  бы конi на лугу,
Што нясуцца па вятру.

А калi замерзне ужо рака
Хтось бы штурхае у бака:
-Ты пад валенкi канькi
Хутка, хлопец, прыкруцi.

Ды бяжы ты да вады,
Бо  замерзлi берагi.
Паскiдаюць  вушанкi
Ды гуляюць у даганкi.

Толькi шчокi-ружанкi
Выдаюць iх дыханкi.
Мокры дужа валасы,
Ды няма нават думы,

Каб  дадому збегчы
Ды сняданак  з’есцi.
Шкода часу марнаваць,
Лепей хлеба уламаць

Шматок сала смакаваць,
Вунь, як гучна ен шыпiць,
Ад  яго так жыр ляцiць,
Што слюна сама бяжыць.

А яшчэ касцер гарыць,
Каб мог валенкi сушыць.
Тут, на березе ракi, -
Пасярод  высокай асакi.

У кароткi летнi вечары
Дзецi йшлi на пятачкi
I да самых  пятухоу
Аддыхалi без грахоу.

Гарманiст быу малады,
Весялiу усiх да зары.
Каб у дзевак голас не упау
Танцам  шлях давау.

А зiмой на вечаркi
Ужо  хадзiлi i бацькi:
Пелi песнi, гутаркi вялi,
Ткалi, пралi, лыка дралi,

Вышывалi, штось вязалi,
А c саломы павукi плялi.
Потым хату iмi прыбiралi
Ды  яшчэ сяннiкi напiхалi.

I на iх так смачна спалi.
Пах духмяны паглыналi
Ды  усе  верылi у адно -
Будзё шчаслiвым жыццё.

Не сустрэць такой сям’i,
Дзе не менш было б сямi,
Але гэта ужо было дауно
Сення й дзiцятка  - адно.

I сумуе з вёскаю каза:
Як жа будзе Каляда?
Хто у хату ужо зайдзе,
Шчодру песню прынясе?