Яне,

Ольга Маро
Я не шляхцянка.
Бо зброі не маю.
Сякеры на ганку-
І той не трымаю.
     Ні шаблі, ні корды,
     Ні стрэльбы – ужо баец!
     Слуп хіба што цвёрды
     Ды позірк, нібы клявец.
Я не шляхцянка.
Ні ладна, ні квола.
Такое трасянкі 
Даволі наўкола.
     І глузд не належны,
     І голас бы ў крумкача.
     Не зграбная вежа-
     Пажарная каланча.
Я не шляхцянка.
Каханкаў не маю.
З паўночы да ранку
Зза плоту лунаю.
     Шчыт маю ад  джалаў,
     Атруты, дзіды, мячоў.
     Каго ўпадабала?
     Вар'ятаў ды цыркачоў.
Я не шляхцянка.
Пагарды не маю.
Хаця негрыцянку-
Прыму, завітаю.
     МінУ не галечы-
     Каменных у мур сардэц-
     Ахвяр недарэчных,
     Бо позірк, нібы клявец.