Месяц смяецца з мяне...

Света Новожилова
У марах збіраю зоркі
І чую іх подых дрыготкі.
Няпроста да іх дакранацца:
Апёкаў я стала баяцца.

У марах збіраю суніцы
У кроплях расы-чараўніцы.
Няпроста іх стала збіраць:
Баюся адна заблукаць.

У марах збіраю ўсмешкі,
Я бачу дзівосныя сцежкі.
Па іх я баюся ісці:
Баюся не тое знайсці.

Я зоркі збіраю ў сне…
А Месяц смяецца з мяне…

           19.02.2016