Час чарнiц

Софья Коневега
Цёплы ранак. Летнi час
Для чарнiц настау якраз.
Мотаблок свой завяла
Дый паехала з рання.

Я с сабой узяла дзiця
Хоць  была яна  мала.
Як i усiх у яе гады
Усё цiкавiла тады.

Вось i лес: «Глядзi,
Ты, дачушка, пасядзi,
Цi  матылачку злавi,
Можа, ягадак збяры.

Вунь мурашачка паузе,
Штось дадому валачэ.
Я ж вядзерца сабяру
I цябе дахаты адвязу" .

Ну,  патупала дзIця
Унiз па сцежцы, да ручча,
Дзе мурашачкi снавалi
Ды вадзiцу абмiналi.

Цiха там яна прысела:
Кветачак, травы  сабрала,
Але пэуна страшна стала,
Хутка да мне прымчала.

Ягадак у кубачку на дне
- Хопiць – кажа - для мене.
Усё, паехалi дамоу.
Лес ужо мне надаеу

Ды  кусаюць камары,
Хоць зусiм яны малы.
А яшчэ - пыталася малая
-Ну, чаму я чорная такая?

Бо чарнiцаю завецца -
Гэта ягадка – сiнiца.
Цiха я ей адказала,
А яшчэ паабяцала:

-Паедзем, дабяру вядро,
Бач,  няпоунае яно.
А дзiця залезшы на спiну,
Шэпча: «Я дамоу хачу.»

Так вiсела. час iшоу,
Я прасiла: «Во глядзi:
Кветачка, як i ты мала,
А на ей сядзiць пчала

I яна  зусiм адна.
А вось там, ля камля,
Прыгажуня дзераза
Пасядзi, любая мая.

А я хутка ягады збяру
Дый паляцiм па вятру."
Так яе я забауляла
I вядзерца дасыпала.

Вось ужо нясу дзiця.
На карку вiсiць яна,
Бо зайнятая рука
Ад паунюткага вядра.

- У лес я болей не хачу,
Лепей з дзедам пасяджу.
Ты ужо, мамачка, сама
Назбiраеш ягадак адна.

Лапатала так дзiця,
Покуль я яго цягла
На дарогу пад сасну,
Дзе адмыла чарнату.

Двор - насустрач тата.
-Ну, што ягадак багата?
Я ж казау, жара –
Не бяры с сабой дзiця.

Так змарылася малая -
На руках яго драмала.
- Ну хвалiся - дзед пытау
Хто з вас болей назбiрау?

Шэпча, воч не расхiная:
- Я яшчэ малая –
Гэта мамачка мая
Назбiрала iх адна.

Болей у лес яе не брала -
Яна дзеда пiльнавала.
Мне на сустрач выбягала
Абдымала й цалавала.